Сачыненне пра бога Зюзю

Ответ или решение

Зюзя — адно з дыялектных назваў Мароза ў некаторых беларускіх і заходне-рускіх гаворках, міфічны персанаж, вядомы ў беларускім і ўкраінскім Палессі, ўвасабляе зімовую сцюжу, холад. Адлюстроўваўся ў выглядзе лысага дзеда невялікага росту, з доўгай сівой барадой. Ходзіць, згодна з павер’ем, басанож, без шапкі, у белым кажусе. У руцэ — жалезная булава. Пад Новы год беларусы варылі куцьцю, прыгаворваючы «Зюзя на двары — Куцьця на стале». Каб мароз не быў лютым і ня пашкодзіў азімыя, першую лыжку куцці гаспадар кідаў Зюзе у акно са словамі: «Мароз, хадзі Куццю есці!».
Яго дыханне — моцная сцюжа. Яго слёзы — ледзяшы. Іней — замерзлыя слова. А валасы — снежныя аблокі. Узімку ён бегае па палях, лясах, вуліцах і стукае сваёй булавой (кіем). Ад гэтага груку траскучыя маразы скоўваюць рэкі, ручаі, лужыны льдамі. А калі ён ударыць кіем (булавой) аб рог хаты — абавязкова бервяно трэсне. З лістапада па сакавік Мароз такі моцны, што нават сонца перад ім палохаецца. Ён вельмі не любіць тых, хто скардзіцца на сцюжу, бадзёрым ж і вясёлым даруе здаровую цялесную крэпасць і чырвань. Паводле фальклорных паданнях трэск дрэў падчас моцных маразоў тлумачыцца тым, што Зюзя стукае па дрэвах.

На нашем сайте представлено множество школьных и студенческих вопросов и ответов на них. Также, вы можете задать свой вопрос или помочь другим учащимся, ответив на существующие вопросы. Для этого пишите ответы в комментариях.

Для того, чтобы найти ответ на ваш вопрос, а он наверняка есть в нашей базе, пользуйтесь формой поиска по сайту!

Оценки
Подсказкино
Добавить комментарий