Сачыненне-апавяданне пра выпадак свайго жыцця

Ответ или решение

Калісьці ў дзяцінстве мы з маімі двума братамі вельмі любілі біцца аб заклад. Мы ішлі ў заклад з любой нагоды і рабілі з-за гэтага вельмі дзіўныя рэчы.
Аднойчы мы пабіліся аб заклад, што не зможам з’есці лыжку пяску. Мы ўзялі ў кухні па лыжцы, набралі ў іх пяску і падышлі да вядра з вадой, каб крыху разбавіць яго.
Мае браты па чарзе злёгку намачылі пясок і, моршчачыся, праглынулі яго. Я ж незаўважна высыпала амаль увесь пясок з лыжкі, калі несла яе да вядра, каб зачарпнуць вады. Потым хутка зачарпнула вады і гэтак жа хутка ўзяла лыжку ў рот, пакуль браты не заўважылі, што я жульнічаю.
Я не прайграла і спачатку была вельмі радая з гэтай нагоды. Але потым мне стала вельмі сорамна, што я падманула сваіх братоў. Яны ж выйгралі сумленна, па-сапраўднаму наеўшыся пяску.
А праз пару гадоў, калі мы ўспаміналі гэты выпадак, высветлілася, што яны ўсё заўважылі, проста вырашылі аднесціся да мяне паблажліва, таму што я дзяўчынка. Мне стала яшчэ больш сорамна.
Пасля тае размовы я больш не жульнічаю і не падманваю сваіх братоў.

На нашем сайте представлено множество школьных и студенческих вопросов и ответов на них. Также, вы можете задать свой вопрос или помочь другим учащимся, ответив на существующие вопросы. Для этого пишите ответы в комментариях.

Для того, чтобы найти ответ на ваш вопрос, а он наверняка есть в нашей базе, пользуйтесь формой поиска по сайту!

Оценки
Подсказкино
Добавить комментарий